У галерэі “Ў”

Ці падабаецца Вам украінскае мастацтва? Калі Вы адкажыце на гэта пытанне згодай, то Вы павінны былі быць у сталічнай галерэе сучаснага настацтва “Ў” 12-13 снежня. Менавіта ў гэтыя дні там праходзіў фестываль актуальнага ўкраінскага мастацтва ў Беларусі “Пералаз”. Гэта дзейства было падзелена на два дні.

 

У першы дзень адбыўся паказ анімацыі  Яўгена Сівононя і яго вучняў Анімацыя.UA. Яўген Сівоконь з’яўляецца ўдзельнікам і лаўрэатам міжнародных фестываляў, майстрам і настаўнікам украінскай анімацыі.
Перад тым, як пачаць паказ, да гледачоў звярнуўся Міхаіл Тумеля. Ён крыху распавеў пра самаго майстра і пра тое, што павінны былі ўбачыць гледачы.

 

Насамрэч, было вельмі цікава ўбачыць анімацыю розных гадоў.  Тут можна было пабачыць анімацыю, намаляваную алоўкам, песчаную анімацыю, а таксама больш сучасную, зробленую з выкарыстаннем трехмерной графікі. Змены і ўдасканаленне анімацыі было бачна і не прафесіяналам.

 

Міхаіл Тумеля

 

Наведвальнікі другога дня фестываля маглі ўбачыць падборкі фільмаў украінскай школы дакументальнага кіно Дакументалістыка.UA. У другі дзень была падрыхтавана вельмі насычаная праграма. Былі прадэманстраваны фільмы вядомага ўкраінская рэжысера Фелікса Собалева “Я і іншыя”, таленавітага рэжысера Аляксандра Раднянская “Стомленыя горада”, а таксама маладога ўкраінскага рэжысера Сяргея Волкава.
Гэты фестываль праходзіў упершыню і, спадзяюся, што далей не спыніць свайго існавання і будзе праходзіць штогод. 

 

Справаздача Іры Хмель

Фотаздымкі Urli




 

Комментарии

"вучняў Анімацыя.UA" Анімацыя.UA - гэта школа, студыя, гурт??????

"Насам рэч" - "носом вещь"?! О_О
Защсёды ваша Чорная Панна!

Отправить комментарий

Содержание этого поля является приватным и не предназначено к показу.
CAPTCHA
Этот вопрос задается для того, чтобы выяснить, являетесь ли Вы человеком или представляете из себя автоматическую спам-рассылку.
CAPTCHA на основе изображений
Введите символы (без пробелов), изображенные на картинке.