Навіны ад гурту IQ48
Музыкі з гурту IQ48 падзяліліся апошнімі творчымі навінамі з намі. Вось што цікавага яны нам распавялі:
1. Бліжэйшы канцэрт гурту
“23 лютага ў клюбе Jolly Roger Cafe адбудзецца наш канцэрт пад назвай “Свята герояў”. У гэты вечар граць мы будзем доўга, чаго не рабілі ў Менску ўжо вельмі даўно. Не выключаем, што і нешта з новага матэрыялу прэзэнтуем для нашае групіроўцы”.
2. Інтэрв’ю ў этэры Netradio.by
"Нядаўна хадзілі ў госьці да Тамары Лісіцкай на Netradio.by у праграму “ИМХО”. Паслухаць вынік можна ўжо зараз, запампаваўшы яго на сайце http://www.netradio.by/2009-12-03-08-18-37/1091-21-01.html"
3. Удзел у складанцы “BY #2 Альтэрнатыва”
"Нашая песня “Абрыдлі party, абрыдлі п’янкі!” бярэ ўдзел у адборы на складанку “BY #2 Альтэрнатыва”, якую ладзіць сайт “Мінскі андэграўнд” www.underofminsk.biz. Складанка будзе распаўсюджвацца бясплатна, гэта зараз руліць, гэта правільна. Падтрымлівайце, нам будзе прыемна!"
4. Хіт-парад на 8 канале
"Кліп IQ48 — “Сьвятло ў цемры” патрапіў ў ратацыю 8-га каналу. Зараз твор імкнецца да вершыні хіт-параду. Таксама Вы маеце магчымасць убачыць зварот “Ласей” да беларускіх алімпійцаў у штодзённіку “Ванкувер. Алімпіяда – 2010” на гэтым жа канале. Мы жадаем ім перамогаў і спадзяемся, што нашыя хлопцы і дзяўчаты возьмуць максімум мэдаляў”.
5. Вясеннія сакрэты
"На вясну заплянавалі адну проста неверагодную і грандыёзную акцыю, але пакуль гэта сакрэт. У хуткім часе мы расчынім карты! Пацярпіце, сябры!"
Да сустрэчы на канцэрце 23 лютага, будзе зэ бэст, прыходзіцце – патанчым разам!
Эльжбэта Хмель
Фота Марыі Хіліцкай






Комментарии
Отправить комментарий