Калядны фэст 2009
25 снежня ў клубе "Рэактар" праходзіў "Калядны фэст". Фэст стаў своеасаблівай традыцыяй. У гэтым канцэрце выступілі лепшыя фольк-рок гурты. Настрой быў сапраўды святочны. Той, хто прыйшоў у карнавальным касцюме, атрымаў у падарунак ад арганізатараў дыск.
Падтрымліваць настрой на фэсце запрасілі тэатр "Гістрыён". Дзяўчаты і хлопцы танчылі каля сцэны.
Першымі выступіў гурт "Кашлаты Вох". Вакаліст нагадаў Курта Кабейна. :) Хлопцы трошкі падагрэлі публіку сваей дэз-фолк музыкай.
Потым выйшлі дзяўчыны ў сапраўдных старадаўніх сукенках з гурта "Расалія". Гралі, трэба адзначыць, добра. Скрыпка, бубен, дуда, кампазіцыі з "Полацкага сшытку" - і мы можам уявiць сабе ў сапраўдным замчышчы недзе ў 15-16 стагодззі.

А вось наступны гурт быў "Рокаш". Дзяўчына на вакале. Феміністкі, калі яны былі ў зале, засталіся задаволенымі. Вельмі цешыць, што творчыя спадарыні рэалізоўваюць свой талент. Цудоўны і пранікненны вакал Паліны заваражыў усіх. Я пачула ўсе гіты, што хацела. Гэтаму гурту трэба болей выступаць на вялікіх пляцоўках!!! Выступ прайшоў з запалам. Ужо не першы раз адзначаю для сябе, што на іх выступах прысутнічае асаблівая энергетыка. Хто іх чуў, ведае, пра што я.

Яшчэ былі заяўлены тры гурты - "КЕЙЛІ КЁЛ", "UNIA", "LITVINTROLL". Апошнія два гурты граюць фольк-рок і адрозніваюцца ад астатніх выступоўцаў "ураганнай" энергетыкай. А "КЕЙЛІ КЁЛ" граюць ірландскія кампазіцыі. Ірландскі каларыт ў гэты вечар дадаў святочнага настрою мерапрыемству. Цудоўна! Вельмі цудоўна!

На гэтым больш-менш лёгкая і спакойная частка канцэрту скончылася. Пачаўся сапраўдны рок-н-ролл,а ў выпадку з "LITVINTROLL" рок-н-троль.
"UNIA" ў апошні час дае шмат канцэртаў. Вельмі цікавы калектыў. Дзве дзяўчыны і хлапчук на вакале. Прыгожыя дзяўчаты ў кароткіх спадніцах упрыгожваюць гурт. Энергічныя танцы, фолькавыя спевы. Добры выступ атрымаўся. Бачна, што гурт шукае сваю асабістасць і яшчэ крыху і будзе ў шэрагу "лепшых".


Наступнымі выйшлі "тролі" ("LITVINTROLL"). Як заўсёды, завялі да дзікіх скокаў гледачоў, якія ледзь калонкі і ўсё, што было на сцэне, не знеслі. Хлопцы адыгралі свае гіты, а таксама прэзентавалі новую кампазіцыю "Пра караля". Мабыць, наступны гіт.

Потым апынулася, што ў гурта скралі флейту падчас выступу. І ў адной кампазіцыі не гучаў гэты цудоўны інструмент. Мабыць, рэчы і прылады "тролей" становяцца трафеямі ў фанатаў.
Што казаць? Вельмі сумна становіцца пасля такіх "непрыгожыя" учынкаў.


У гурце зноў кадравыя змены. З'явіўся новы бубнач. Яко завуць Мікола. А Сяргей Тапчэўскі, які граў на бубнах, цяпер грае на дудзе. Цяпер вакаліст Андрэй Апановіч можа спакойна спяваць і танчыць на сцэне, не перахапляючы пасля вакальнай партыі дуду. Тролі зачынілі "Калядны фэст".

Канешне, канцэрт адбыўся цудоўны, што гаварыць. Трэба было прыйсці і патанчыць, і пасвяткаваць Каляды разам з сябрамі пад фолькавыя матывы!
І вось, адзначу, што ўжо стала добрай традыцыяй збірацца 25 снежня на "Калядным фэсце".
І да сустрэчы праз год...
Уражанні Эльжбэты
Фота Mariya Khilitskaya










Комментарии
Я скоро умру со смеху )))
Ну сколько можно писать ... что Расалия играет с "Полацкага сшытку" ... Конечно что-то она и играет ... но не стоит забывать и о Scooter ... и о прочих "комапозициях" ))) ))) )))
Отправить комментарий