:Б:Н:, з 10-годдзем!!!

20 лістапада ў менскім Р-клабе гурт :Б:Н: святкаваў свае 10-годдзе. Юбіляры падрыхтавалі шмат сюпрызаў: новыя песні і ўдзел у канцэрце сяброў-музыкаў. Выступілі Кальмары, Крок і IQ 48, а таксама Аляксандр Куллінковіч, Алег Хаменка і рэпер Вінсэнт.

Яшчэ на ўваходзе ў клюб мне стала зразумела, што сення клюб “парвецца” ад натоўпу аматараў музыкі. Клюб быў запоўнен да адмовы. На ўваходзе можна было набыць значкі і майкі з надпісамі :Б:Н:. Хлопцы і дзяўчаты раскупілі амаль усю прадукцыю, спецыяльна падрыхтаваную да свята.

Першымі на сцэну падняліся Кальмары. Хлопцы з першай песні ўразілі слухачоў пазітыўнымі песнямі. Мне падалося, што гэта быў лепшы выступ за ўвесь час існавання гурту.

 

Наступны гурт крыху супакоіў падагрэтую публіку. Нэрванаўскім гранджам гурт Крок працягнуў канцэрт. Пасля Кальмараў гледачы здолелі крыху адпачыць, але ж не доўга.

 

 

На сцэну падымаюцца хлопцы з гурта IQ 48. Гледачы сустрэлі гурт з радасцю і пачалі ў адзін голас выкрыкваць “IQ 48 – Здаровыя лосі”, на што музыкі пажартавалі: “Ну што, свіной грып прайшоў, надышоў ласячы”. Саша Ракавец, вакаліст гурта, параіў есці часнок з цыбулькай, каб не хварэць.

 

 

Трэба адзначыць, што гурт амаль год не даваў канцэртаў у Менску. За гэты час гурт запісаў і выпусціў DVD з акустыкай. Вельмі цікавая ідэя. Хлопцы падрыхтавалі для гледачоў сюпрызы. Першы - дыскі з акустыкай, выдадзеныя ў абмежаваным тыражы. Музыкі дарылі іх са сцэны. Другі – смешная песня “Аграгадок”, выкананая сумесна з Ганнай Даўгаполавай з гурта Джамбібум. 

 

 

Музыкі “парвалі” клюб. Выступ прайшоў з шалёнай (у добрым сэнсе слова) энергіяй. “Лосі” павіншавалі добрымі словамі юбіляраў і саступілі ім сцэну.  

 

 

І вось на сцэну падымаюцца героі вечара – гурт :Б:Н:. Апрануўшы майкі са сваёй назвай - :Б:Н:, хлопцы сталі выглядаць, як палова гледачоў у зале.

 

 

Юбіляры жывуць у Бярозе. Гэта цудоўны гарадок у Брэсцкай вобласці. Трэба адзначыць, што ў Менск, акрамя музыкаў, прыехалі і іх сябры. Сабраўся цэлы аўтобус бярозаўцаў, якія здолелі прыехаць і падтрымаць гурт.

 

 

У гэты вечар :Б:Н: сыгралі свае лепшыя песні. А таксама выканалі новыя творы: “Жыцце маё” і “Будзь сабой”. На сцэну падняўся Аляксандр Кулінковіч і праспяваў з :Б:Н песню “Гузік”. Гурт зрабіў вялікі сюрпрыз, запрасіў Яўгенію “Пчолку” Хіло. Яна ўжо некалькі год не пела з імі гід “Дажджамі”. Песня загучала як раней.   

Зрабілі цікавую песню з рэперам Вінсэнтам, але ж назвы ў гэтай песні пакуль няма. Скончыўся канцэрт песняй “Канюшня”. Яе выканалі з удзелам Алега Хаменкі. А. Хаменка падараваў хлопцам музычную “шуршалку”, калі яе варушыш, яна гучыць так, як калі смажыш яечню.

 

 

Атрымаўся добры канцэрт, даўно не было такіх у Менску. Віншуем яшчэ раз хлопцаў з гурту :Б:Н: і жадаем ім творчых дасягненняў!!!

 

 

Уражанні Эльжбэты

Фотаграфіі Іры Хмель і Voodoo Doll

 

 

Комментарии

Отправить комментарий

Содержание этого поля является приватным и не предназначено к показу.
CAPTCHA
Этот вопрос задается для того, чтобы выяснить, являетесь ли Вы человеком или представляете из себя автоматическую спам-рассылку.
CAPTCHA на основе изображений
Введите символы (без пробелов), изображенные на картинке.