Канцэрт

Шчырая душа гурта IQ48

Чым можна сагрэць душу ў халодны зімовы вечар? Добрай музыкай,  пасядзелкамі ва ўтульным месцы з добрымі сябрамі з глінтвейнам або кавай. А 12 снежня ўсё гэта супала ў адзін час і ў адным месцы. У кавярне “Добрыя мыслі” прайшоў шчыры і цудоўны канцэрт. Гурт IQ48 прэзентаваў свой акустычны праект “Зрабі сам”, які быў выдадзены ў відэа-версіі на DVD. Ідэя для беларускай музыкі цікавая і незвычайная. Таму, шчыра кажучы, было цікава паслухаць гэты эксперымент музыкаў.  

  Читать далее »

:Б:Н:, з 10-годдзем!!!

20 лістапада ў менскім Р-клабе гурт :Б:Н: святкаваў свае 10-годдзе. Юбіляры падрыхтавалі шмат сюпрызаў: новыя песні і ўдзел у канцэрце сяброў-музыкаў. Выступілі Кальмары, Крок і IQ 48, а таксама Аляксандр Куллінковіч, Алег Хаменка і рэпер Вінсэнт.

Яшчэ на ўваходзе ў клюб мне стала зразумела, што сення клюб “парвецца” ад натоўпу аматараў музыкі. Клюб быў запоўнен да адмовы. На ўваходзе можна было набыць значкі і майкі з надпісамі :Б:Н:. Хлопцы і дзяўчаты раскупілі амаль усю прадукцыю, спецыяльна падрыхтаваную да свята.

Першымі на сцэну падняліся Кальмары. Хлопцы з першай песні ўразілі слухачоў пазітыўнымі песнямі. Мне падалося, што гэта быў лепшы выступ за ўвесь час існавання гурту. Читать далее »

RSS-материал