Фото

Ігар Корзун: Фота, аб'екты, інсталяцыя

8 лютага адбудзецца адкрыцце выставы Ігара Корзуна ў Галерэі "Ў". Праект Ігара Корзуна "Numbers &  Doors" аб'ядноўвае "татальны" фота-архіў, некалькі аб'ектаў і  акумулюючую  інсталяцыю. Аўтар уяўляецца як мастак-калекцыянер, які фіксуе і архівуе з дапамогай серый фотапано малюнкі лічбаў і дзвярэй, збірае і сучляняе паміж сабой і прасторай галерэі розныя аб'екты.Ігар Корзун: "Усё, усё што я раблю, было заўсёды, і да таго, як я нарадзіўся ў 65-м ўзімку, і нават да таго як нарадзіўся першы, хто нарадзіў усіх. Мне нязручна ставіць свой подпіс пад працамі, я не заўсёды ўпэўнены, што гэта зрабіў я. Проста адчыніў вочы і ўбачыў. Вось яно і ёсць на паперы ці палатне ці словам вымаўлена. Гэта проста словы, якіх акіян, акіян словаў,  у якім мы ёсць,  з якіх мы ёсць. Я ж проста закідваю сваю вуду і чакаю на беразе, калі  клюне. Слава Богу, апошні час добры клёў. З асалодай падзялюся з вамі сваёй трапезай”. Далее...

RSS-материал