Гальшанскi фэст-2010

Мая Беларусь мае неверагодную гісторыю. Гэта толькі зараз падаецца, маўляў, ну што у гэтай краіне паміж Польшчай і Расіяй?!

Аднак, дзякуючы нашым людзям змяняліся шляхі вялікіх краін, менавіта на нашай тэрыторыі вырашаліся пытанні, якія уплывалі на лёс вялікай колькасці людзей.

Нажаль, аб гэтым нагадваюць аб гэтым у лепшым выпадку- падручнікі па гісторыі. Яшчэ горш тое, што вялікая колькасць культурных помнікаў знікла. Так, зараз дажываюць палацы у Ружанах, Косаве, Крэве і Гальшанах...

Но дзякуючы Богу, ёсць яшчэ людзі якія імкнуцца змяніць гэта.

У Гальшанах, другі год запар праходзіць фэстываль сярэднявечнай культуры.

Усе жадаючыя маглі і паглядзець на “сапраўдных” рыцараў і паслухаць жывую музыку.

З таго, што было заяўлена у афішы гралі:

 прыгажуні з “Расаліі”, якия размаўлялі з натоўпам;

 беларускія ірландцы “Кейлі кёл” у які раз даказалі, што Ірландыя і Беларусь маюць амаль адну душу на дзве краіны. Ірландскія песні у перакладзе на беларускую мову з ірландскімі мелодыямі падаюцца роднымі, быццам яны заўжды і былі такімі;

Еўрапейскія хлопцы “CornuCopia” за музыку без мяжы. І іспанскія, і нямецкія танцы насупраць паспяхова вывучалі усе жадаючыя беларусы;

“Testamentumterrae” распалілі усіх прысутных сваімі чароўнымі гукамі, што, амаль, нікога не засталося хто не танчыў. Больш за тое, да спадобы больш прыйшлася музыка дзецям. Хацелася б верыць, што і потым ім гэта будзе цікава. Ну, канешне, “парвала” усіх кавер версія на самую знакамітую меплодыю з фільмаў Таранціна;

Хэдлайнеры, “Стары Ольса”, зноў у поўным саставе не давалі прысутным замёрзнуць час ад часу то падкідвалі танец, то песню, а то аб’ядноўвалі сярэнявечча з музыкай 20-га стагоддзя.Так што той лось не толькі хто не танчыў, хто і не спяваў з Ольсамі.

Зміцер Сасноўскі адразу пасля выступу папярэдзіў каб далі пляцоўку для тых, хто танчыць з вагнём.

 

Спачатку сапраўдны перфоманс паказалі тэатр “Ды Грыза”. Гэтыя людзі, як падавалася мне, самі зроблены з вагню, а як жа інакш можна займацца і акрабатыкай і быць трыху комікамі, і амаль не дакранацца нагамі зямлі, калі ў руках то поі, то вееры…

Пасля іх выйшлі “Крада”: зграбныя прыгожыя дзяўчынкі больш зрабілі сапраўдны танец, асабліва напрыканцы.

І фінальным акордам, пры луне сталі “LitvinTroll”, якія даказалі, што фолк-металу на Беларусі быць. Больш за тое, дудароў у іх стала больш, і з’явіліся новыя песні: усе ужо чакаюць новага альбому.

 

Напрыканцы я магу сказаць толькі тое, што, давайце узбагачаць сваю культуру.

Трэба рабіць новае і не забывацца на тое, што пакінулі нам продкі, каб застацца удзячнымі нашчадкамі сваёй белай прыгожай і такой, адзінай у свеце, краіны.

 

Яшчэ фота -  http://navokal.com/photos/galshany_foto

Фота, уражанні: Кацярына Нікалайчык

Комментарии

Я польщен, спасибо вам огромное!

Отправить комментарий

Содержание этого поля является приватным и не предназначено к показу.
CAPTCHA
Этот вопрос задается для того, чтобы выяснить, являетесь ли Вы человеком или представляете из себя автоматическую спам-рассылку.
CAPTCHA на основе изображений
Введите символы (без пробелов), изображенные на картинке.